Рэканструкцыя МТФ на 400 галоў в. Нялепава, Нясвіжскага раёна

Са зносам:

  1. кароўніка інвентарны №222,
  2. радзілкі інвентарны №222а,
  3. цялятніка інвентарны №222б
  • Заказчык – ААТ «Грыцкевічы»
  • Экспертыза – станоўчае заключэнне № 1691-70/21 ад 10.12.2021г.

У складзе праекта: кароўнік дойнага статка на 320 галоў (памерам 30х96м), ДМБ, кароўнік сухастойных кароў і першацёлу на 200 галоў (памерам 21х78), рэканструкцыя кароўніка пад цялятнік на 300 галоў, цэха сепарацыі гною і вырабу падсцілачнага матэрыялу, гнаясховішча, склада кармоў, сіласных траншэй, вагавой, артсвідравіны і інш. збудаванняў.

Рэканструкцыя МТФ на 500 галоў дойнага статка ў аг. Высокая Ліпа Нясвіжскага раёна

  • Заказчык – ААТ «17 Верасня»
  • Экспертыза – станоўчае заключэнне № 463-70/21 ад 13.04.2021г.

У складзе праекта: рэканструкцыя кароўніка дойнага статка на 310 галоў з убудаваным даільна-малочным блокам (памерам 30х96м), будаўніцтва новага кароўніка дойнага статка на 230 галоў (памерам 21х106), кароўнік сухастойных кароў і першацёлу на 150 галоў, цялятніка на 250 галоў (памерам 21х72), гнаясховішчаў, склада кармоў, сіласных траншэй, вагавой і інш. збудаванняў.